Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу WTA засталася на 6-й пазіцыі

Сёння быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Як адзначае "Спорт Беларусь" беларуска Вікторыя Азаранка ў ім па-ранейшаму займае 6-ю пазіцыю.  Першую тройку складаюць амерыканка Сэрэна Ўільямс і дзве расіянкі - Дзінара Сафіна і Святлана Кузняцова.

Вольга Гаварцова паднялася з рэйтынгу WTA на 51-ы радок.

Дарэчы, у чэмпіёнскай гонцы WTA Вікторыя Азаранка займае 4-е месца. Перад ёй ідуць Сэрэна Ўільямс (ЗША), Жусцін Энэн (Бельгія), Венус Уільямс (ЗША), адзначае "Прессбол"