Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг Уімблдонскага турніру
Беларуская тэнісістка на адкрытым чэмпіянаце Англіі 22 чэрвеня ў 1/64 фіналу перамагла харватку Мір'яну Лучыч — 6:3, 6:3. Цяпер Азаранка сустрэнецца з Баянай Ёваноўскі з Сербіі. Як адзначае БелаПАН, Вольга Гаварцова ў стартавым паядынку саступіла іспанцы Аранчы Пара Сантонха — 3:6, 6:2, 4:6.
Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на Ўімблдонскім турніры з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009-м, Гаварцовай — у другі круг (у 2007 і 2009 гадах).
Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на Ўімблдонскім турніры з'яўляецца выхад у чвэрцьфінал у 2009-м, Гаварцовай — у другі круг (у 2007 і 2009 гадах).