Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раўнд турніра ў Канадзе
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала ў адзіночным разрадзе буйнога турніра ў канадскім Таронта (прызавы фонд 2 млн долараў). У першым паядынку адзіночнага разраду 20-гадовая мінчанка ўпэўнена перайграла тэнісістку з Кітая Пэн Шуай — 6:3, 6:3. У другім крузе Азаранка згуляе з Кім Клійстерс з Вялікабрытаніі, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што напярэдадні Вікторыя Азаранка і расіянка Вера Званарова выбылі з парнага разраду турніра ў Таронта ўжо ў першым крузе.
Нагадаем, што напярэдадні Вікторыя Азаранка і расіянка Вера Званарова выбылі з парнага разраду турніра ў Таронта ўжо ў першым крузе.