Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніра ў Люксембургу
Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал парнага разраду буйнога тэніснага турніра ў Люксембургу. Разам з Шахар Пеер з Ізраіля Азаранка выйграла ў Веры Душэвінай (Расія)
і Таццяны Перабійніс (Украіна) з лікам 6:2, 6:2. Гульня працягвалася 57
хвілін.
У рашаючым матчы Азаранка і Пеер сустрэнуцца з пераможцамі сустрэчы Івета Бенешова (Чэхія) / Жанет Гусарова (Славакія) – Мікаэла Крайчак (Галандыя) / Уладзіміра Углірава (Чэхія).
БелаПАН
У рашаючым матчы Азаранка і Пеер сустрэнуцца з пераможцамі сустрэчы Івета Бенешова (Чэхія) / Жанет Гусарова (Славакія) – Мікаэла Крайчак (Галандыя) / Уладзіміра Углірава (Чэхія).
БелаПАН