Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал на тэнісным турніры ў Люксембургу

18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка працягвае паспяховае выступленне на турніры ў Люксембургу з прызавым фондам 600 тысяч долараў.
27 верасня Азаранка і ізраільцянка Шахар Пеер выйшлі ў паўфінал парнага разраду, перамогшы Сорану Чырсця (Румынія) і Яніну Вікмаер (Бельгія) — 6:0, 6:3.

У першым раундзе беларуска-ізраільскі дуэт адолеў Клаўдыю Янс і Аліцыю Расольску з Польшчы — 6:2, 6:3. Напярэдадні ў адзіночным разрадзе Азаранка, якая займае 38-е месца ў рэйтынгу, выйшла ў 1/4 фіналу пасля перамогі над восьмай ракеткай свету расіянкай Надзеяй Пятровай, якая "пасеяна" на турніры пад трэцім нумарам — 6:2, 6:1.

Перад гэтым беларуская спартсменка ўзяла верх над полькай Агнешкай Радванскай (30) — 4:6, 7:5, 6:1. Цяпер беларуска будзе супрацьстаяць яшчэ адной прадстаўніцы Расіі Веры Званаровай (27).

БелаПАН