Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Уімблдонскага турніра
17-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу) Уімблдонскага турніра - галоўнага спаборніцтва сезону.
Маладая спартсменка, якая займае 53-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, сёння перамагла 23-ю ракетку свету Таццяну Гарбін з Італіі - 6:1, 6:3. Наступнай саперніцай Азаранкі стане 10-ы нумар сусветнага рэйтынгу Ніколь Вайдзішава з Чэхіі.
Азаранка ўпершыню стартавала на Уімблдоне летась і выбыла ў першым крузе. Завяршыла выступы ў жаночым адзіночным разрадзе Таццяна Пучак. У другім крузе яна прайграла сёмай ракетцы свету Ганне Чакветадзэ з Расіі - 2:6, 1:6.
БелаПАН