Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

У трэці раўнд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі выйшла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. У паядынку другога раўнда пры ліку 4:1 на карысць Азаранкі італьянка Таццяна Гарбін атрымала траўму і адмовілася ад працягу барацьбы.  Наступнай суперніцай беларускі будзе Амелі Марэсма з Францыі, паведамляе "Прессбол". Адзначым, што якраз Марэсма выбіла ў стартавым паядынку беларуску Вольгу Гаварцову.

Таксама Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фінала парнага разраду. У матчы першага круга яна разам з расіянкай Верай Званаровай выйграла ў Брытані Шыд і Браян Сцюарт з Аўстраліі - 6:2, 6:1.

А вось беларуска Кацярына Дзегалевіч разам з чэшкай Владзімірай Ухліравай у стартавым матчы парнага разраду прайгралі чэшскаму дуэту Андрэа Главакава/Люсі Градэцка - 3:6, 5:7.