Вікторыя Азаранка з-за прастуды знялася з турніру ў Сіднеі

Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў турніры ў Сіднеі. Сёння ўначы напярэдадні сустрэчы першага круга са славачкай Ярмілай Гайдашавай беларуска паведаміла арганізатарам, што яна здымаецца з турніру з прычыны прастуднага захворвання, інфармуе “Прэсбол”.

Нагадаем, пасля перамогі на турніры ў Брысбене Азаранка дзеліць з расіянкай першае месца ў чэмпіёнскай гонцы WTA.