Вікторыя Азаранка згуляе за Беларусь на Кубку Федэрацыі ў Таліне
Сталі вядомыя склады каманд зоны Еўропа/Афрыка, якія выступаюць у першай групе тэніснага Кубка Федэрацыі. Матчы гэтай групы прайдуць 4-7 лютага ў Таліне. У склад зборнай Беларусі ўвайшлі: Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова, Кацярына Дзегалевіч і Таццяна Пучак.
Як паведамляе сайт championat.ru, акрамя беларускай каманды ў Эстоніі будуць гуляць зборныя Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі і Харватыі.
Як паведамляе сайт championat.ru, акрамя беларускай каманды ў Эстоніі будуць гуляць зборныя Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі і Харватыі.