Вінцук Вячорка: Еўропа прайграла двубой з Лукашэнкам
У Мінску ў гэтыя хвіліны праходзіць прэс-канферэнцыя лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, прысвечаная вынікам выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька павіншаваў прысутных "з чарговай элегантнай перамогай". Лідэр ПКБ Сяргей Калякін сказаў наступнае: "Выбары паказалі, што сістэма не будзе змяняцца і як не лічылі галасы зараз, не будуць лічыць і на прэзідэнцкіх выбарах у 2011 годзе".
Найбольш жорсткую заяву зрабіў адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ Вінцук Вячорка, паводле якога "Еўропа прайграла двубой з Лукашэнкам".
Падрабязнасці прэс-канферэнцыі неўзабаве з'явяцца на нашым сайце і ў эфіры.