Віртуозы-экскаватаршчыкі ўкладалі каўшом запалкі ў скрынкі

Незвычайныя паказальныя выступы зладзілі экскаватаршчыкі прадпрыемства “Беларуснафта”. Майстры-віртуозы сталёвага каўша Мікалай Цярэшчанка і Аляксей Параеў каўшом экскаватара ўпіхвалі запалку... у каробку, заганялі ў зямлю і даставалі адтуль тоненькі металічны дубец, калолі дровы і адчынялі бутэлькі піва.  Усё гэта кіроўцы рабілі на экскаватары “Антэй”. А на экскаватары “Катэрпілер” пераможца Канстанцін Іванюшка забіваў цвікі, адкрыў парасон і каробку з сокам, а пасля разліў у шклянкі з дапамогай каўша бутэльку шампанскага і на дошцы падаў віно гледачам, перадае "Белорусская нива".