Вітаўт Мартыненка сёння прэзентуе "музычны дэтэктыў"

На пачатку вясны ўбачыў свет чарговы наклад новай кнігі музычнага крытыка і журналіста Вітаўта Мартыненкі "Rock on-line". Яе прэзентацыя адбудзецца 30 сакавіка ў 18.00 па адрасе Машэрава, 8. У сустрэчы возьме ўдзел сам Вітаўт Мартыненка, а беларускія музыкі сыграюць канцэрт. Уваход вольны!

Варта адзначыць, што афармленнем "Рока On-line" займалася дачка Вітаўта Мартыненкі. Першапачатковы замоўлены наклад – 500 асобнікаў, якія можна будзе набыць у Таварыстве беларускай мовы, на беларускіх канцэртах ды ў самога аўтара.