Візажысты не раяць выкарыстоўваць у спёку туш і цяжкія цені

У гарачае надвор’е лепей адмовіцца ад касметыкі на масленай аснове, раіць візажыст, суддзя рэспубліканскай і міжнароднай катэгорыі па дэкаратыўнай касметыцы Таццяна Іванова. Летам лепей карыстацца касметыкай з абаронай ад ультрафіялетавага выпраменьвання. Танальны крэм у спёку можна выкарыстоўваць толькі ў выпадку неабходнасці, лічыць візажыст. Цені для павекаў павінны быць лёгкімі. Брунэткам лепей паэксперыментаваць з яркімі адценнямі, а бландзінкам лепей выкарыстоўваць спакойныя пастэльныя адценні. Увогуле лепей выбіраць натуральны макіяж, бо ў гарачыню касметыка кепска трымаецца на твары. Туш у такое надвор’е лепей не выкарыстоўваць. На лета варта фарбаваць бровы і вейкі хімічнымі афарбоўнікамі, паведамляе БЕЛТА.