Водны палац у Баранавічах пачнуць будаваць у красавіку на балоце

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі абвясціў, што прынятае рашэннне пра будаўніцтва ў Баранавічах Воднага палаца ў красавіку. Дзічкоўскі паведаміў, што Водны палац будзе побач з Лядовым. Тут створаць сістэму азёраў, асушаць мясцовае балота і паставяць амфітэатр.  

Нагадаем, 29 снежня падчас адкрыцця Лядовага палаца ўдзельніцы Алімпійскіх гульняў, якія паходзяць з Баранавічаў, папрасілі ў Аляксандра Лукашэнкі пабудаваць Водны палац. Лукашэнка даў адпаведнае даручэнне старшыні Нацбанка і старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.