Вольга Гаварцова не здолела прабіцца ў чвэрцьфінал на турніры ў ЗША
Беларуска Вольга Гаварцова, якая займае 43-е месца ў сусветным рэйтынгу тэнісістак, не здолела выйсці ў чвэрцьфінал турніру ў амерыканскім Лос-Анджэлесе.
У матчы трэцяга раунда яна прайграла амерыканцы Бэтані Матэк — 5:7, 2:6, паведамляе “Прэсбол”.
Нагадаем, у паядынку другога круга Гаварцова перайграла 6-ю "сеяную" славачку Даніэлу Хантухаву, якая займае 12-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.