Вольга Гаварцова не здолела выйграць свой першы ў кар'еры турнір

19-гадовай беларускай тэнісістцы Вользе Гаварцовай не ўдалося выйграць першы ў сваёй кар'еры турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У фінале турніра ў ЗША "пасеяная" пад 5-м нумарам беларуска прайграла чацвёртай ракетцы турніра амерыканцы Ліндсей Дэвенпорт - 2:6, 1:6.

Нагадаем, Гаварцова цяпер займае 49-е месца ў сусветным рэйтынгу.

БелаПАН