Вольга Гаварцова перайграла 12-ю ракетку свету Даніэлу Хантухаву

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (43-і нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў трэці круг турніру ў Лос-Анджэлесе (прызавы фонд — 600 тысяч долараў). Учора ў матчы другога круга яна перайграла 6-ю "сеяную" Даніэлу Хантухаву (12) са Славакіі — 6:2, 6:4. Наступная саперніца Гаварцовай вызначыцца сёння ў матчы амерыканкі Бетані Матэк (59) і 11-й "сеянай" чэшкі Ніколь Вайдзішавай (22). Сёння ж Вольга Гаварцова і Дар'я Кустава правядуць матч першага круга парнага разраду супраць кітайска-расійскага дуэта Шуай Пень/Надзя Пятрова.

БелаПАН