Вольга Гаварцова прайграла ў першым крузе тэніснага турніру ў Варшаве
Беларуская тэнісістка выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе на турніры ў Варшаве з прызавым фондам 600 тыс. долараў ЗША. 18 траўня ў першым крузе (1/16 фіналу) яна прайграла кітаянцы Цзе Чжэн з лікам 1:6, 7:5, 5:7, інфармуе БелаПАН. Гаварцова выступіць у парным разрадзе гэтых спаборніцтваў (з немкай Клаўдыяй Янс). На турнір заявіўся таксама беларуска-турэцкі дуэт Таццяна Пучак — Іпек Сеналу.
У чвэрцьфінал мужчынскага турніру ў Ніцы (прызавы фонд каля 400 тысяч еўра) выйшаў дуэт Максіма Мірнага і індыйца Махеша Бхупаці. У першым раўндзе яны перамаглі Роса Хатчынса з Вялікабрытаніі і Джордана Кера з Аўстраліі — 6:1, 7:5.
На старце кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату Францыі на кортах "Ралан Гарос" Уладзімір Ігнацік саступіў славенцу Грэге Земле — 7:6 (7:3), 4:6, 2:6. У жаночай кваліфікацыі выступяць Дар'я Кустова, Кацярына Дзегалевіч, Настасся Якімава і Ірына Кур'яновіч.