Вольга Гаварцова прайграла ў першым раўндзе тэніснага турніру ў Канадзе
Беларуская тэнісістка выбыла з адзіночнага разраду турніру ў канадскім Квебеку. Як інфармуе БЕЛТА, прызавы фонд спаборніцтваў складае 220 тысяч долараў. У першым раўндзе наша суайчынніца саступіла канадцы Стэфані Дзюбуа - 4:6, 6:2, 5:7. Цяпер Гаварцова рыхтуецца выступаць у парным разрадзе. Яе партнёркай будзе прадстаўніца Новай Зеландыі Марына Эраковіч. У матчы першага круга яны сустрэнуцца з канадскім дуэтам Хэйдзі Эль-Табах - Рэбека Марыіна.
На менш прадстаўнічым турніры ў італьянскім Местрэ (прызавы фонд - 50 тысяч долараў) беларуска Настасся Якімава выбыла з адзіночнага разраду. Яна прайграла ў першым раўндзе польскай тэнісістцы Марце Дамахоўскай - 0:6, 4:6. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Дар'я Кустова ў першым раўндзе сустрэнецца з перуанкай Бянкай Бота.
Турніры ў Канадзе і Італіі завершацца 19 верасня.