Вольга Гаварцова прайграла Вінус Уільямс і выбыла з турніру ў ЗША
Вольга Гаварцова пакідае турнір у амерыканскім Цынцынаці, паведамляе БЕЛТА. У матчы другога раўнда адзіночнага разраду беларуска прайграла 3-й ракетцы свету амерыканцы Вінус Уільямс з аднолькавым лікам 2:6.
Выбыла з турніру і Таццяна Пучак. У стартавым матчы парнага разраду яна разам з украінкай Марыяй Карытцавай саступіла індыйска-італьянскаму дуэту Саня Мірза — Франчэска Ск’явоне — 6:1, 4:6, 6:10.
Такім чынам, толькі Вікторыя Азаранка працягвае барацьбу на кортах Цынцынаці. Сёння ў матчы другога раўнда адзіночнага разраду яна сустрэнецца з расійскай тэнісісткай Ганнай Чакветадзэ.