Вопратку з мінскіх крамаў крадуць былыя работнікі гандлю

У мінскіх клептаманаў, якія ходзяць у буйныя крамы, ёсць свае сезонныя зацікаўленні. Напрыклад, студэнты ўвосень крадуць цёплую вопратку з гіпермаркетаў. Напярэдадні навагодніх святаў наведнікі гіпермаркетаў выносяць дарагія крэмы і спіртное. А вось каўбасы — гэта хіт на ўсе сезоны, іх крадуць круглы год, прычым робяць гэта яшчэ маладыя людзі ва ўзросце 30-40 год. А вось ва ўнівермагах часта з’яўляюцца клептаманы з ліку былых работнікаў гандлю. Яны нават маюць адмысловыя прыборы, якімі можна зняць з патрэбнай рэчы абарончую кліпсу. Звычайна гэта людзі, якія раней працавалі ў гандлі і нібыта згубілі кліпсатар на працы.

Службы аховаў буйных крамаў цяпер усё больш дбаюць пра камеры відэаназіранняў, якія ўсталёўваюць у гандлёвых залях. Так, у ГУМе такія камеры стаяць у некалькіх аддзелах і за паўгода ўжо акупіліся, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія.