Вуліцы Гродна мыюць з шампунем (фота)

У Гродна тратуары цэнтральных вуліц Савецкай і Ажэшкі, а таксама Савецкую плошчу, сцежкі парка Жылібера мыюць з вадкім мылам і шампунем. Штодня гэтым займаюцца 10 дворніцких брыгадаў.







Рашэнне пра мыццё вуліц было прынятае яшчэ летась, і выконваецца, нягледзячы на крызіс. "Праўда, працы дворнікам дадалося пасля зносу старасвецкіх дамоў і стварэння ў цэнтры горада вялізнай пустой плошчы" - кажуць гродзенцы.



Здымак з Гродзенскага блога S13