Вядомы галiвудскi прадзюсар будзе здымаць кiно ў Беларусi
Амерыканскi кiнапрадзюсар Брэд Крэвой, якi наведаў кiнастудыю "Беларусьфiльм" i азнаёмiўся з яе магчымасцямi, мае намер яшчэ вярнуцца сюды, толькi ўжо з працай.
Прадзюсар адзначыў, што па сваiх магчымасцях "Беларусьфiльм" перасягае многiя кiнастудыi краiн Усходняй Еўропы.
Брэд Крэвой, якi быў прадзюсарам такiх вядомых фiльмаў, як "Тупы i яшчэ тупейшы" з Джымам Керы ў галоўнай ролi i "Любоўная лiхаманка" з Джонам Траволтам выказаў жаданне здымаць у Беларусi свае чарговыя пяць карцiн, сярод iх трылер i навуковая фантастыка.
“Звязда”