Вядомы расійскі лыжнік Панкратаў пяройдзе пад беларускі сцяг?
Пасля правальнага выступу на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборную Беларусі па лыжных гонках узначаліў вядомы спецыяліст Віктар Камоцкі. Ён сфармаваў свой штаб і прыцягнуў да працы алімпійскага чэмпіёна ў біятлоне Аляксандра Папова. Па словах Камоцкага, якія перадае "Спортивная панорама", вядуцца перамовы з вядомым расійскім майстрам, двухразовым прызёрам чэмпіянатаў свету ў эстафетах Мікалаем Панкратавым. І Панкратаў, нібыта, выказаў сур'ёзнае жаданне выступаць пад беларускім сцягам.
Гэтую ідэю ўжо ўхваліла кіраўніцтва Беларускага лыжнага саюзу, БФСТ "Дынама" і падтрымала Мінспорту. Панкаратава задавальняе сума заробкаў, прапанаваная яму ў Беларусі. Апошняя перашкода - выдача службовай кватэры.