Вядоўца тэлеканалу ВВС загінуў ад эратычнай асфіксіі

У адным з судоў Лондана разглядаюць справу аб смерці вядомага брытанскага тэлевядоўцы Крысціяна Дыгбі. Суддзі прыйшлі да высновы, што 32-гадовы мужчына, які зрабіў імклівую кар’еру на тэлеканале ВВС, сканаў у часе “сэксуальнай гульні”, паведамляюць інфармагенцтвы. 1 сакавіка сёлета Крысціяна Дыгбі знайшлі мёртвым у сваім доме. У момант смерці на ім былі баксёрскія майткі, а на галаве ён меў чорны поліэтыленавы пакет, які быў сцягнуты рэмнем на шыі. У спальні пад ложкам знайшлі ёмістасць з хлорэтылам. Гэта сродак для мясцовага абязбольвання, аднак пры ўдыханні ён можа ўзмацняць вастрыню сэксуальных перажыванняў.

Хутчэй за ўсё тэлевядоўца сам сябе давёў да смерці, бо ягоны бойфрэнд у той момант знаходзіўся ў ад’ездзе.