Вялікабрытанія збіраецца павялічыць кошт уязных віз
Брытанскія ўлады збіраюцца павялічыць плату за візы на ўезд у краіну для жыхароў краін, што не ўваходзяць у Еўрасаюз. Для мігрантаў і студэнтаў віза будзе каштаваць на 50 фунтаў стэрлінгаў (70 долараў) даражэй. Гэтыя грошы пойдуць у бюджэты муніцыпалітэтаў, на пашырэнне штатаў настаўнікаў і паліцыянтаў. Таксама з іх будзе плаціцца заробак перакладчыкам.
Інтэрфакс
Інтэрфакс