Вярхоўны суд агучыць прысуд па справе збіцця галоўнага кантралёра краіны
У пятніцу Вярхоўны суд агучыць прысуд па справе збіцця галоўнага кантралёра краіны Зянона Ломаця, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, напад на кіраўніка Дзяржкантролю адбыўся ў Магілёве яшчэ
летам. Крыўдзіцелі Ломаця тады ж былі затрыманыя, яны аказаліся
супрацоўнікамі КДБ і Рады бяспекі. Працэс у Вярхоўным судзе праходзіў з
5 кастрычніка ў закрытым рэжыме.
Паводле словаў генпракурора Пятра Міклашэвіча, справа распачата па артыкуле 455 Крымінальнага кодэксу “Перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў з ужываннем гвалту”.
З трох супрацоўнікаў КДБ і аднаго працаўніка Рады бяспекі, якія праходзяць па справе, пад вартай пакуль знаходзяцца толькі двое.