Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст у справе нерэгістрацыі Асамблеі НДА
Вярхоўны суд не задаволіў пазоў Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб'яднанняў да Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ёй у рэгістрацыі. Нагадаем, Мінюст прызнаў несапраўднай заснавальніцкую дамову аб стварэнні асацыяцыі, бо кіраўнікі арганізацый паставілі свае подпісы без дазволу кіроўных органаў, і назваў яе назву неадпавядаючай заканадаўству. Акрамя таго, чыноўнікі палічылі, што мэты арганізацый-заснавальніц не супадаюць са статутнымі мэтамі Асамблеі.
Вярхоўны суд фактычна праігнараваў апошнюю прэтэнзію Мінюста, але дзве першыя прызнаў.
Юрыст Юрый Чавусаў у інтэрв'ю Еўрарадыё называе рашэнне Вярхоўнага суда цалкам прагназуемым.
“У прынцыпе, гэта рашэнне прадказальнае: Вярхоўны суд задаволіў як тэхнічныя прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі, так і стратэгічныя. То бок, падаваць нанава дакументы няма сэнсу”.