Вярхоўны суд захаваў правы беларусаў на “флікеры”

Беларусы ўсё ж адсудзілі сабе “флікер”. Вярхоўны суд не прызнаў правоў расійскіх рэкламістаў на гэтае слова. У Беларусі “флікерамі” па-ранейшаму можна называць любыя светавяртальныя элементы. Праўда, не выключана, што расіяне паспрабуюць абараніць свае правы ў судаш вышэйшай інстанцыі. “Вядома, прыкра прайграваць, — цытуе камерцыйнага дырэктара кампаніі-вытворцы светавяртальнікаў з Расіі Уладзіміар Фралоўскага тэлеканал СТВ. — Але мы маем права падаць пратэст на рашэнне суду. Ці скарыстаемся мы гэтым правам, будзе рашаць кіраўніцтва нашай кампаніі”.