Вясельная песня ад гурта “Акана-NHS” прэтэндуе на ўдзел у Еўрабачанні
Беларускі этна-джазавы гурт “Акана-NHS” падаў заяўку на ўдзел у
“Еўрабачанні”. Еўрапейскай публіцы можа быць прадстаўлена народная
вясельная песня “Сядзьмо мамка”, аранжараваная ў стылі этна-індастрыел.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла мастацкі кіраўнік гурта Ірэна Катвіцкая: Ірэна Катвіцкая: “Гэта вясельная песня, якую мы ўзялі з экспедыцыі, што праводзілася на Палессі ў 1930-я гады. Мы яе зрабілі ў цікавым стылі этна-індастрыел. У трэку выкарыстаны гукі нашага гораду”.
Па словах Ірэны, удзел у “папсовым” конкурсе сур’ёзнага калектыву “Акана-NHS” яе не бянтэжыць, маўляў, хатнія гаспадыні таксама павінны слухаць добрую музыку. Ці прыняла заяўку ад гурта Белтэлерадыёкампанія, пакуль не вядома.