Выбух у гаражы ў Гомелі — рабілі самаробную ёмістасць пад ціскам (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 30 жніўня ў гаражна-будаўнічым кааператыве па вуліцы Міжгародняй.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у гаражы выбухнуў кіслародны балон. Высветлілася, што двое мужчын выраблялі металічную самаробную ёмістасць, але не выконвалі патрабаванні бяспекі. Пры нагнятанні паветра з кампрэсара адбыўся разрыў сценак ёмістасці, утварылася выбуховая хваля.
Пацярпеў сябра гаспадара гаражу, якога з некалькімі траўмамі шпіталізавалі. Паведамляецца, што абодва мужчыны былі цвярозымі.


Фота — mchs.gov.by