Выбух у кацельнай у Буда-Кашалёўскім раёне, пацярпеў рабочы (фота)
Здарэнне адбылося раніцай у аўторак.
Раніцай 23 снежня ў вёсцы Ліпінічы Буда-Кашалёўскага раёна адбыўся выбух у кацельнай мясцовага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аднапавярховы будынак быў практычна цалкам разбураны. 45-гадовы качагар атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.
Як адзначае прэс-служба МНС, для ліквідацыі наступстваў здарэння задзейнічаныя тры адзінкі тэхнікі і 15 чалавек. Праводзіцца расследаванне. Мяркуецца, што прычынай выбуху стала адсутнасць цепланосьбіта ў сістэме катла.





Фота — МНС