Выдача расійскага крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС зацягваецца

Выдача расійскага крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС зацягваецца. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Ён адзначыў, што сёлета на рэалізацыю работ, звязаных з будаўніцтвам АЭС, у Беларусі будзе накіравана 350 млрд руб., у тым ліку гэтыя сродкі будуць выдаткаваныя на праектныя працы.

Па словах намесніка міністра, ужо збудаваны першы дом для будаўнікоў будучай станцыі і будуецца наступны. Пачатыя працы па стварэнні аўтамабільнай дарогі і чыгункі, піянернай базы будаўніцтва АЭС.