Выдаткі бюджэту на ахову здароўя і адукацыю павялічацца на 7%

Выдаткі бюджэту на ахову здароўя і адукацыю ў Беларусі плануецца павялічыць у 2010 годзе на 7%, на сацыяльную палітыку — на 15%. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.
Агулам кансалідаваны бюджэт Беларусі 2010 года спланаваны па даходах у памеры 49,6 трлн рублёў, па выдатках — 52,3 трлн рублёў. Дэфіцыт бюджэту запланаваны ў памеры 2,7 трлн рублёў альбо 1,7% да валавога ўнутранага прадукту, паведамляе БЕЛТА.