Выдаткі на газ у сельскай гаспадарцы блізкія да нуля. Чаму растуць цэны?
У Беларусі зноў падаражэлі хлеб, малако і мяса. Да таго ж падвышаныя цэны на цыгарэты.
За некалькі дзён да такога рашэння Міністэрства эканомікі пра рост цэнаў беларусаў акуратна папярэдзіла "Советская Белоруссия": “Калі працягваць штучна стрымліваць спажывецкія цэны, мы атрымаем пагаршэнне асартыменту і, галоўнае, якасці тавару”. Што пісалі пра павелічэнне коштаў на прадукты харчавання іншыя дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ?
Большасць з іх абмежавалася сухой інфармацыяй, якая паўтарае паведамленне самога міністэрства:
“Пастановай Мiнiстэрства эканомiкi № 72 з 1 красавiка 2008 года гранічныя адпускныя цэны на муку пшанiчную для хлебапячэння павялiчаны на 2,5—3 працэнты ў залежнасцi ад гатункаў.
Апрача таго, пастановай мiнiстэрства № 74 з 1 красавiка гэтага года павялiчаны гранічныя адпускныя цэны на малако, кефiр, смятану i тварог на 2 %, ялавiчыну i свiнiну першай i другой катэгорыi — на 1,5, свiнiну трэцяй катэгорыi — на 1%, хлеб i хлебабулачныя вырабы — на 1 %”, - піша газета “Звязда”.
Нават калі б “Советская Белоруссия” і не напісала пра планаванае падвышэнне цэнаў, нечаканым яно б не стала. Нагадаем, што ў лютым гэтага года былі павялічаны закупачныя цэны на малако і жывёлу. Вось Мінэканомікі і вымушана цяпер павышаць адпускныя цэны, каб кампенсаваць падаражэнне сыравіны:
“Зроблена гэта для "кампенсацыi падаражання кошту малочнай i мясной сыравiны, звязанага з павышэннем у лютым гэтага года закупачных цэнаў на малако i жывёлу, а таксама падаражання мукi для хлебапячэння, з улiкам стратнасцi i нiзкай рэнтабельнасцi вытворчасцi сацыяльна значнай малочнай прадукцыi i мяса, хлеба i хлебабулачнай прадукцыi”, - паведамляе БЕЛТА.
Павелiчэнне ж цэнаў на муку абумоўлена, паводле міністэрства, нiзкай рэнтабельнасцю i стратнасцю вытворчасцi пшанiчнай мукi для хлебапячэння. Стратнасць жа звязаная з ростам кошту палiўна-энергетычных рэсурсаў...
Эканаміст Аляксандр Чубрык тое, што цэны трэба падвышаць таму, што растуць выдаткі, назваў у інтэрв’ю Еўрарадыё “адмазкамі” ўраду:
“Я думаю, сельская гаспадарка газу амаль што не набывае, хіба што толькі для весялосці. Таму, я думаю, што ў сельскай гаспадарцы выдаткі на газ блізкія да нуля. Ім спрабуюць даць больш грошай праз гэта падвышэнне цэнаў, проста каб яны маглі займець нейкія вольныя грошы і накіраваць іх на інвестыцыі.
А ўсе гэтыя “адмазкі” ўраду, што трэба падвышаць цэны, таму што растуць выдаткі… Усё гэта не мае ніякага дачынення да рэчаіснасці”.
Калі падвышаць цэны на прадукты харчавання ўвесь час, пакуль цана газу для Беларусі будзе расці, то хутка цэны ў нас атрымаюцца вышэй, чым у Брытаніі, кажа эксперт.
А вось як тлумачыць рост цэнаў галоўная дзяржаўная газета краіны:
“Калі працягваць штучна стрымліваць спажывецкія цэны, мы атрымаем пагаршэнне асартыменту і, галоўнае, якасці тавару. Груба кажучы, вы будзеце купляць кілбасу па ранейшай цане, але мяса ў ёй будзе меней”, - кажа ў інтэрв’ю “СБ” кіраўнік Цэнтру макраэканамічнага рэгулявання Інстытута эканомікі НАН доктар эканамічных навук Аляксандр Лучанок.
Журналіста “СБ” такое тлумачэнне не задаволіла: “Мінэканомікі цалкам задаволіць прапановы па падвышэнні цэнаў, а праз месяц-два з міністэрстваў пасыплюцца новыя ініцыятывы. Як пакупнік я, натуральна, хвалююся за свой кашалёк...”
За свой кашалёк хвалюецца не толькі журналіст “Саўбелкі”. Яго і астатніх усхваляваных беларусаў супакойвае Аляксандр Лучанок. Доктар эканамічных навук запэўнівае, што падвышэнне цэнаў павінна адбывацца разам з ростам заробкаў і пенсій.
Цікава, што па інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення статыстыкі за апошнія тры месяцы сярэдні заробак па вобласці знізіўся на 36 тысяч рублёў, паведамляе БЕЛАПАН.
Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі