Выказванні Лукашэнкі выклікалі дыпламатычны скандал з Ізраілем

Ізраіль адклікаў свайго амбасадара ў Мінску Зеева Бен-Ар’е для кансультацый. Гэты сур’ёзны крок быў зроблены пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі. Кіраўнік Беларусі, гаворачы пра Бабруйск, адзначыў, што раней гэта быў “свінушнік” і давялі яго да гэтага стану… габрэі.

Міністр замежных справаў Ізраіля Цыпі Ліўні вельмі рэзка адрэагавала на выказванні Лукашэнкі. Амбасадар Ізраіля ў нашай краіне Зееў Бен-Ар’е выказаў “здзіўленне і шкадаванне” выказваннямі прэзідэнта Беларусі ў адрас габрэяў.

БелаПАН