Выкладчыца брала з навучэнцаў 30-60 тысяч рублёў за экзамен ці залік
У Гомелі затрымалі выкладчыка дарожна-будаўнічага каледжа. Жанчыну падазраюць у тым, што яна брала хабар з навучэнцаў. За тое, каб здаць залік, экзамен ці курсавую, яны плацілі ад 30 да 60 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН. У момант затрымання ў жанчыны знайшлі паўмільёна рублёў, паходжанне якіх яна не здолела растлумачыць. Знайшлі таксама сшыткі, у якіх яна вяла ўлік сваіх прыбыткаў.