Выратавальнікі Беларусі, Літвы і Латвіі рыхтуюць сумесныя вучэнні

Першае пасяджэнне рэгіянальнай групы выратавальнікаў з Беларусі, Літвы і Латвіі праходзіць сёння ў Мінску.  Яны абмяркуюць каардынацыю дзеянняў у справе недапушчэння і рэагавання на хімічныя аварыі з пагрозай трансгранічных наступстваў у рэгіёне.

На гэтыя мэты Беларусь атрымала больш за 1 мільён еўра, якія пойдуць на набыццё аўтамабіля хімічнай абароны і кацер для ўстаноўкі бонавых перашкодаў падчас разліваў нафтапрадуктаў на акваторыях вадаёмаў.

На паседжанні мяркуецца падпісанне партнерскага пагаднення паміж трыма бакамі. Чакаецца, што на тэрыторыі Віцебскай і Гродзенскай абласцей будуць праведзеныя сумесныя вучэнні, інфармуе "Інтэрфакс"