Выратавальнікі прыбіраюць пахаванне радыеактыўных адкідаў на Гомельшчыне

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дэмантуюць пункт пахавання радыеактыўных адкідаў у Гомельскай вобласці. Гаворка ідзе пра аб'ект "Гомель-30" у Рэчыцкім раёне. Гэты пункт пахавання радыёактыўных адкідаў застаўся ў Беларусі пасля вываду ў Расію з тэрыторыі краіны ядзернай зброі.

Па словах кіраўніка міністэрства Энвера Барыева, такая аперацыя была праведзеная летась у раёне населенага пункта Коласава Мінскай вобласці. З шахты ў Коласаве былі вынутыя 23 кантэйнеры з радыеактыўнымі адкідамі і перапахаваныя.

БЕЛТА