Выратавальнікі злавілі ў Віцебску велізарнага скарпіёна
Да дрыжыкаў перапалохаўся жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Леніна у Віцебску, калі пад уласным ложкам знайшоў… велізарнага скарпіёна. Мужчына выклікаў выратавальнікаў і яны з ўсімі перасцярогамі злавілі
экзатычнага госця. Пра лёс злоўленага парушальніка спакою распавядае
нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
«Скарпіёна адвезлі ў ветэрынарную акадэмію. Там супакоілі: істота не атрутная і, хаця дасягае амаль 20 сантыметраў у даўжыню, даволі міралюбівая. Напэўна, скарпіён збег ад якога-небудзь аматара экзатычных жывёл».
Зараз скарпіён жыве на кафедры заалогіі ветэрынарнай акадэміі, харчуецца жукамі ды прусакамі і пачуваецца няблага.