Выратавальнікі знялі п'янага пенсіянера, які вісеў на ЛЭП
Удзень 12 студзеня выратавальнікі Смалявіцкага падраздзялення МНС атрымалі нестандартнае паведамленне.
Відавочца паведаміў, што на апоры лініі электраперадач у вёсцы Ізбіцкае ўніз галавой вісіць мужчына. Прыбыўшы на месца, выратавальнікі знялі з 4-метровай вышыні 63-гадовага пенсіянера. Па папярэдняй версіі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе прэс-служба МНС.
Выявілася, што пенсіянер самастойна спрабаваў ачысціць акісленыя электрычныя драты. Заблытаўшыся ў дроце, ён не ўтрымаўся і павіс уніз галавой на апоры.
З месца здарэння мужчына з'ехаў са знаёмымі, не дачакаўшыся брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
Фота — verakangnum-nn.ru