Вышукі беларуса-ўцекача з Бутырскай турмы вядуцца і ў Расіі, і ў Беларусі

Пошукі 25-гадовага мінчука Віталя Астроўскага, які ўцёк 22 сакавіка ў Маскве з Бутырскай турмы, вядзецца і ў Расіі, і ў Беларусі.  Малады чалавек у лістападзе 2009 года быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук, паведамляе БелаПАН. Яго вінавацяць у серыі крадзяжоў, учыненых з дамоў у Мінскім раёне. Хлопец краў усё, што можна прадаць: будаўнічыя матэрыялы, інструменты, бытавую тэхніку. Крымінальную справу на яго за крадзеж у буйным памеры расследуюць міліцыянты Мінскага раёна.

Сваю крымінальную дзейнасць Віталь Астроўскі, які захапляецца турызмам і альпінізмам, пачаў у першыя месяцы 2009 года, практычна адразу пасля вяртання з войска.