Выстава Алеся Пушкіна адкрылася ў Гродна (фота)

З 2 па 18 красавіка ў прыватнай галерэі “Крыга” гродзенцы могуць пабачыць жывапіс Алеся Пушкіна і творчы праект “Шпакоўні”.

20 год таму мастак рыхтаваў выставу ў гісторыка-краязнаўчым музеі.  З Віцебска Алесь Пушкін прывёз тады цэлую машыну карцін і развесіў іх у пяці залах Новага замка. Аднак дзякуючы колішняй дырэктарцы музея Алене Салаўёвай і супрацоўнікам абкама КПСС выстава не адкрылася:

“Папрасілі зняць інсталяцыю “Адзенне Беларусі”. Гэта тры манекены: адзін аблеплены грашыма — “Беларусь капіталістычная”, другі — у народным строі — народная і трэці быў “Беларусь сацыялістычная” — ватоўка, гумовыя боты, вілы. Яшчэ была карціна “Вольніца,” якую я пішу і дагэтуль — таксама папрасілі зняць. Я сказаў, што я не буду здымаць. І тады Алена Андрэўна сказала: “Аляксандр Мікалаевіч, выстаўку Вашу мы не адчынім”, — расказаў Алесь Пушкін.