Выставілі абвінавачанні сямейнай пары, якая катавала 40 пітонаў
Здарэнне адбылося ў Канадзе ў горадзе Брэнтфорт, які месціцца прыблізна ў 100 кіламетрах ад Таронта.
Паліцыянты знайшлі ў адным з нумароў матэля дзясяткі жывых пітонаў даўжынёй ад 30 да 137 сантыметраў. Высветлілася, што нумар на суткі зняла сямейная пара, з сабой яны прынеслі пластыкавыя скрынкі, у якіх і былі пітоны. Падчас ператрусу гаспадароў рэптылій на месцы не аказалася.
Паведамлялася, што пітоны ўтрымліваліся ў неналежных умовах і былі ў жахлівым стане. Іх перадалі пад апеку абаронцам жывёлаў. Цяпер стан пітонаў задавальняючы.
Канадская пракуратура выставіла абвінавачанні сямейнай пары ў жорсткім абыходжанні з жывёламі. Якое пакаранне ім пагражае, невядома.
Нагадаем, некалькі тыдняў таму ў канадскім горадзе Кэмпбелтан пітон задушыў дваіх спячых дзяцей.