Выставы-кірмашы “Зроблена ў Беларусі” адкрываюцца па ўсёй краіне
З сённяшняга дня ў Мінску і абласных цэнтрах пачне працу рэспубліканская выстава-кірмаш "Зроблена ў Беларусі", перадае БелаПАН.
У сталічным павільёне "Белэкспа" сваю прадукцыю прадставяць прадпрыемствы "Слодыч", "Камунарка", "Спартак", "Чырвоны харчавік", "Чырвоны мазыранін", "Крыніца", "Мінск Крышталь", брэсцкі завод "Белалка", Мінскі маргарынавы завод, "Беллакт", "Лідахарчканцэнтраты".
Наведвальнікі выстаў змогуць не толькі азнаёміцца з прадукцыяй прадпрыемстваў, але і набыць яе з мінімальнымі гандлёвымі надбаўкамі.
На стэндах лікёра-гарэлачных заводаў канцэрна будзе арганізавана дэгустацыя.
Выстава-кірмаш "Зроблена ў Беларусі" будзе працаваць да 5 ліпеня.