Выступ Элтана Джона пакажа беларуская тэлевізія

Тэлеканал АНТ пакажа канцэрт Элтана Джона на наступны дзень пасля яго выступу ў "Мінск-Арэне". Пра гэта 18 чэрвеня распавёў першы намеснік старшыні ўпраўлення тэлеканала Сяргей Хоміч. Хоміч: "Мы плануем, што трансляцыя будзе на наступны дзень пасля канцэрту. Што да хронаметражу, то ён будзе меншы, чым сам канцэрт. І калі там лепшыя хіты, то ў нас "the best of the best". Будзе дзесьці траціна ці палова канцэрту. У нас пакуль запланаваны гадзінны канцэрт".

Нагадаем, што адзіны канцэрт Элтана Джона на постсавецкай прасторы адбудзецца ў Мінску 26 чэрвеня. Ён пройдзе ў рамках сусветнага турнэ Elton John's Rocket Man Greatest Hits Tour.