Высветленыя асобы абедзвюх жанчын, забітых у Магілёве
Міліцыя высветліла асобы абедзвюх жанчын, парэшткі якіх знайшлі ў Магілёве 23 і 31 сакавіка. Пра гэта 2 красавіка заявіў міністр унутраных справаў Анатоль Куляшоў. Міністр не рызыкнуў назваць тэрмін, за які следства знойдзе забойцу або забойцаў. Па словах Куляшова, пра серыйныя забойствы альбо дзеянні маньяка ў магілёўскай сітуацыі казаць нельга. На яго думку, злачынства былі здзейсненыя альбо на глебе п'янства, альбо на глебе бытавога канфлікту. Як паведамляла Еўрарадыё, жанчыны былі не проста забітыя, а жорстка знявечаныя.
Як інфармуе БелаПАН, абедзве забітыя былі сяброўкамі. Як высветлілася, першая забітая знікла яшчэ 13 сакавіка. Парэшткі абедзвюх жанчын былі знойдзеныя ў раёне вуліцы Фаціна з розніцай у восем дзён.
Як інфармуе БелаПАН, абедзве забітыя былі сяброўкамі. Як высветлілася, першая забітая знікла яшчэ 13 сакавіка. Парэшткі абедзвюх жанчын былі знойдзеныя ў раёне вуліцы Фаціна з розніцай у восем дзён.