Вытворчасць ДСП адновяць на некалькіх прадпрыемствах "Пінскдрэву"
На "Пінскдрэве" думаюць, як аднавіць вытворчасць ДСП, паведамляецца на сайце холдынгу. Выбух на фабрыцы "Пінскдрэў-ДСП" адбіўся на працы дзесятка мэблевых фабрык, якія ўваходзяць у холдынг "Пінскдрэў". Гэтыя заводы могуць спыніцца, бо ім для вытворчасці не хапае драўляна-стружкавых пліт.
На месцы разбуранага выбухам цэха ДСП зараз працуе следчая камісія. Там ніякіх прац па аднаўленні праводзіць нельга. Таму кіраўніцтва холдынгу вырашыла пераразмеркаваць вытворчасць ДСП сярод іншых прадпрыемстваў кампаніі.
Дарэчы, вытворчасць ДСП прыносіла холдынгу 5 мільярдаў рублёў штомесяц. 70% прадукцыі адпраўлялася на экспарт.