Вытворчасць і продаж слабаалкагольных напояў у Беларусі забароняць
Міністэрства па падатках і зборах (МНЗ) Беларусі падрыхтавала праект дзяржаўнага рашэння пра слабаалкагольныя напоі. Як паведаміў "Інтэрфаксу" намеснік міністра Васіль Каменка, мяркуецца спыніць і вытворчасць, і ўвоз, і рэалізацыю слабаалкагольных напояў. Такі дакумент распрацаваны па даручэнні ўрада Беларусі. Неабходнасць забароны на продаж слабаалкагольных напояў абгрунтоўваюць тым, што ў Беларусь сталі больш завозіць няякаснай прадукцыі. "Змешваюць этылавы спірт з вадой, аддушкай, і падаюць гэтую гадасць на хіміі пад выглядам слабаалкагольных напояў", — заявіў Васіль Каменка.
Сярод іншых прычынаў намміністра назваў досыць актуальную для Беларусі праблему алкагалізму, звярнуўшы ўвагу на высокі ўзровень спажывання слабаалкагольных напояў моладдзю.
Праект рашэння ўжо ўзгоднены Міністэрствам аховы здароўя, Мінгандлем і канцэрнам "Белдзяржхарчпрам".