Выйшаў фільм з саўндтрэкам Сяргея Міхалка

На тэрыторыі Расіі і Украіны выйшаў у пракат новы фільм рэжысёра Сяргея Баброва "Апошні забой", музыку да якога напісаў лідар гурта "Ляпис Трубецкой" Сяргей Міхалок.
Размова ў стужцы ідзе пра жыццё глыбінкі адразу пасля развала Савецкага Саюзу. Па сюжэце некалькі шахцёраў, якія стаміліся ад недахопу грошай, вырашаюць узарваць сябе ў забоі, каб іх сем’і атрымалі кампенсацыю.

Стылістычныя характарыстыкі кіналенце даюць розныя. Адныя называюць яе драмай, другія – чорнай камедыяй.Галоўныя ролі выконваюць Сяргей Гармаш, Артур Смальянінаў, Аляксей Гарбуноў, Ніна Усатава.

Гэта не першая сумесная праца Сяргея Міхалка і рэжысёра Сяргея Баброва. Раней лідэр "Ляпісаў" запісаў саўндтрэк да яго серыялу “Мужчыны не плачуць”. Па словах Баброва, ён "адразу зразумеў, што да яго новага фільму музыку павінен пісаць менавіта Сяргей. Справа ў тым, што ён добры меладыст у народным ключы, а фільм як раз пра народ і простых людзей".

Дадам, што калі з’явіцца і ці з’явіцца ўвогуле "Апошні забой" у Беларусі, на жаль, дакладна не вядома.